Аб правядзенні конкурсу метадычных распрацовак, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін) праводзіць абласны конкурс метадычных распрацовак, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння А.Куляшова.
Конкурсныя напрамкі:
1) метадычная распрацоўка ўрока па беларускай літаратуры па жыцці і творчасці А.Куляшова (тэхналагічная карта);
2) метадычная распрацоўка ўрока па беларускай мове з выкарыстаннем матэрыялаў з жыцця і творчасці А.Куляшова (тэхналагічная карта);
3) метадычная распрацоўка пазакласнага мерапрыемства, прысвечанага А.Куляшову (сцэнарый).
Работы на конкурс прымаюцца з 20 да 31 студзеня 2014 года ўключна.
У абласным конкурсе ўдзельнічае па адной рабоце, накіраванай Р(Г)ААСіТ, і па адной рабоце, накіраванай адміністрацыяй абласных ліцэяў.
Тэксты прадстаўляюцца толькі ў электронным варыянце, у фармаце Word, могуць мець дадаткі (прэзентацыі, табліцы, схемы, дыдактычны матэрыял і пад.).
Работы павінны суправаджацца заяўкай за подпісам начальніка Р(Г)ААСіТ або дырэктара ліцэя.
Работа і заяўка высылаюцца на электронны адрас welena-30 [at] mail.ru (удзельнікі атрымаюць паведамленне аб тым, што работа дайшла).
Работы, якія не адпавядаюць тэме, аформленыя няправільна, дасланыя пазней за ўказаны тэрмін, не разглядаюцца.
З усіх удзельнікаў конкурсу журы вызначыць пераможцаў па кожным з накірункаў. Работы, якія не сталі пераможнымі, не ранжыруюцца і па месцах не размяркоўваюцца.
Інфармацыя пра вынікі конкурсу будзе размешчана на сайце УА “МДАІРА” не пазней за 10 лютага 2014 года.
Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі УА “МДАІРА”, лепшыя метадычныя распрацоўкі будуць укладзены ў зборнік.
Конкурсныя работы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.

Алёна Анатольеўна Вараб’ёва, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА”, e-mail: welena-30 [at] mail.ru, тэл. (0222) 26-55-38