Эфектыўны вопыт павышэння прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

19 мая 2020 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” ў анлайн форме прайшоў семінар-панарама педагагічнага вопыту для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Эфектыўны вопыт павышэння прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры”.

У семінары-панараме паўдзельнічалі 35 кіраўнікоў раённых і школьных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, метадыстыў раёнаў, якія курыруюць вучэбныя прадметы “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.

Праграма семінара-панарамы прадугледжвала азначэнне актуальнасці абранай тэмы, вызначэнне праблемных пытанняў па ўдасканаленні прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, разгляд шляхоў выйсця па ўдасканаленні прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

З актуальнымі пытаннямі па ўдасканаленні шляхоў павышэння прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Магілёўскай вобласці пазнаёміла метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Бако А.А. У сваім выступленні яна зрабіла акцэнт на праблемных накірунках дзейнасці настаўніка: удзеле настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў атэстацыі, дадатковых мерапрыемствах дарослых (семінарах, практыкумах, конкурсах і г.д.), апублікаванні вопыту работы ў профільных часопісах, матывацыі і падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў конкурсе работ даследчага характару, алімпіядным руху.

Практыка арыентаваная частка была прысвечана панараме педагагічнага вопыту работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Магілёўскай вобласці па павышэнні прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Так, з пытаннем аб вопыце работы Магілёўскага гарадскога трэнерскага клуба па беларускай мове і літаратуры як вучэбна-метадычнай і творчай пляцоўцы для працы настаўнікаў і вучняў выступіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва”, кіраўнік гарадскога трэнерскага клуба па беларускай мове і літаратуры г.Магілёва Адзіянава І.А.

Аб ролі метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г.Бабруйска ў павышэнні прадметна-метадычнай кампетэнцыі настаўніка паведаміла настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 27 г.Бабруйска”, кіраўнік гарадскога аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры г.Бабруйска Лабанава А.А.
З вопытам работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў творчых групах як шляху да прафесійнага ўдасканалення падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Асіповіцкага раёна Ганчаронак Н.Г. (ДУА “Гімназія г.Асіповічы”), Якаўлева І.В. (ДУА “Сярэдняя школа № 4 г.Асіповічы”).

Напрыканцы ўдзельнікі абмяняміся меркаваннямі аб прыярытэтных накірунках дзейнасці па павышэнні і ўдасканаленні прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сцыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон (0222) 400306