ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

З 11 па 14 мая 2020 года ў г.Маладзечна на базе ўстановы адукацыі “Маладзечанскі дзяржаўны каледж” прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Адметнасцю правядзення заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах гэтага года стаў удзел у алімпіядзе толькі 11-класнікаў.

31 вучань з шасці абласцей нашай краіны, г.Мінска і ліцэя БДУ прынялі ўдзел у 36-й рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Ад Магілёўскай вобласці ўдзел узялі 7 вучняў.
На працягу чатырох дзён алімпіёнікі паспаборнічалі за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры. Дзеля гэтага ім прыйшлося прыняць удзел у двух турах (напісанне водгуку на прапанаваны мастацкі твор, комплекснай рабоце).

Каманда Магілёўскай вобласці па беларускай мове і літаратуры ў агульную капілку дабавіла 2 дыпломы, 2 пахвальныя водгукі і прыз Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем пераможцаў прадметнай алімпіяды з паспяховым выступленнем на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры:
Гарэлікаву Яну Васільеўну, вучаніцу ДУА “Свенская сярэдняя школа” Слаўгарадскага раёна (настаўнік Гарэлікава Ніна Васільеўна), якая атрымала дыплом І ступені і з’яўляецца абсалютным пераможцам спаборніцтва па беларускай мове і літаратуры;
Некрэвічус Аліну Альгісаўну, вучаніцу ДУА “Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска” (настаўнік Якаўлева Лілія Аляксандраўна), якая атрымала дыплом ІІ ступені.

Высокую рэзультатыўнасць падчас алімпіяды паказалі:
Куляшова Ангеліна Андрэеўна, вучаніца ДУА “Гімназія № 3 г.Магілёва” (настаўнік Несцяровіч Ала Фёдараўна),
Маргунова Дар’я Уладзіміраўна, вучаніца ДУА “Язерская сярэдняя школа” Чэрыкаўскага раёна (настаўнік Маргунова Галіна Васільеўна), якія былі адзначаны пахвальнымі водгукамі. Акрамя таго, Магруновай Д.У. быў уручаны прыз Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Жадаем пераможцам здароўя, поспехаў, здзяйснення мары – стаць студэнтам абранага ВУЗа.
Выказваем шчырыя словы падзякі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якія падрыхтавалі пераможцаў.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сцыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон (0222) 400306