Запрашаем да ўдзелу ў навучальных курсах

Установа адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” даводзіць да ведама, што з 5 па 6 сакавіка 2020 года пройдуць навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі па тэме “Змест, асаблівасці правядзення атэстацыі на атрыманне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі” на платнай аснове навучання.

Навучальныя курсы маюць практычную накіраванасць. Педагогі змогуць удасканаліць свае ўменні і навыкі па апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці.
Кошт навучання – 43 рублі.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8(0222)40 03 06 (метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Бако Алена Андрэеўна). Колькасць месц абмежаваная.

Для іншагародніх удзельнікаў ёсць магчымасць пражывання ў інтэрнаце ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”.
Пры сабе неабходна мець пашпарт.
Камандзіровачныя выдаткі за кошт накіроўваючай арганізацыі.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”. Кантактны тэлефон 40-03-06, e-mail: human [at] mogileviro.by.