ВІВАТ, АЛІМПІЁНІКІ!

З 13 па 17 студзеня 2020 года ў г.Магілёве на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй № 7” прайшоў ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Удзельнікамі алімпіяды сталі 75 вучняў IX, X, XI класаў Магілёўскай вобласці.

На працягу тыдня алімпіёнікі паспаборнічалі за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры. Дзеля гэтага ім прыйшлося прыняць удзел у двух турах (напісанне водгуку на прапанаваны мастацкі твор, комплексная работа).
Па традыцыі ў вольны час алімпіёнікі і іх кіраўнікі змаглі пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гасціннага г.Магілёва.
Па выніках прадметнай алимпияды 34 вучні Магілёўскай вобласці былі адзначаны дыпломамі рознай ступені, 3 – пахвальнымі водгукамі.

Віншуем пераможцаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з паспяховым выступленнем. Выказваем шчырыя словы падзякі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якія падрыхтавалі пераможцаў.
Наперадзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, які ў гэтым годзе пройдзе ў г.Маладзечна.

Жадаем алімпіёнікам, якія будуць прадстаўляць нашу вобласць на заключным этапе, упэўненасці ў сваіх сілах, добрага настрою, натхнення, рэзультатыўнага выступлення.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон 40-03-06, e-mail: human [at] mogileviro.by.

Глядзець ФОТАГАЛЕРЭЯ