Рэспубліканскі семінар-панарама педагагічнага вопыту

20-21 лістапада 2019 года прайшоў рэспубліканскі семінар-панарама педагагічнага вопыту «Выкарыстанне ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры» на базе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» у г.Мінску.

Мэта семінара-панарамы – абмен эфектыўным вопытам выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.

Сярод удзельнікаў семінара былі метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Бако А.А., настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Лісава Т.І. ДУА «Гімназія № 3 г.Бабруйска», Адзіянава І.А. ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магілёва», Сулімава В.В. ДУА «Верамейская сярэдняя школа» Чэрыкаўскага раёна.

Адкрываў мерапрыемства метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», кандыдат філалагічных навук Акушэвіч А.А., які падкрэсліў актуальнасць вынесенай дзеля разгляду тэмы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура».

На працягу двух дзён прадстаўнікі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі свае напрацоўкі ў дадзеным накірунку, дзяліліся эфектыўным вопытам работы. Сярод іх настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Мігаль А.Г., Паляшчук А.А. (Гомельская вобласць), Тамашэўская Н.М. (Брэсцкая вобласць), Зубовіч Т.А., Макарчук В.У. (Мінская вобласць), Шыбайла С.Ю., Сілюк Н.У. (Гродзенская вобласць), Байраш Т.Ф. (г.Мінск), Саўчанка А.М. (Віцебская вобласць).

Магілёўскую вобласць прадставіла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Лісава Т.І., якая выступіла з тэмай «Выкарыстанне вэб-сэрвісаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры».

Пры падвядзенні вынікаў семінара-панарамы ўдзельнікі абмеркавалі праблемы і перспектывы выкарыстання ІКТ на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон 40-03-06, e-mail: human [at] mogileviro.by.

Глядзець ФОТАГАЛЕРЭЯ