Міжнародная канферэнцыя “Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая”

26 верасня 2019 года ў г.Мінску на базе Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася міжнародная канферэнцыя “Мова, літаратура і культура ў адукацыйнай прасторы Беларусі і Кітая”, у якой прыняла ўдзел метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Бако А.А.

Арганізатарамі міжнароднай канферэнцыі выступілі Лабараторыя гуманітарнай адукацыі Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Інстытут еўрапейскіх моў і культур, Цэнтр даследаванняў Беларусі, Цэнтр Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў.
Падчас адкрыцця канферэнцыі з прывітальным словам да прысутных звярнулася Гінчук В.В., дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук.

На пленарным пасяджэнні выступілі Русецкі В.Ф., начальнік навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, дацэнт; Шахаб В.В., запрошаны прафесар, дырэктар Цэнтра Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Зелянко В.У., намеснік дырэктара інстытута па навукова-даследчай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, дацэнт; Мароз Т.І., рэктар, прафесар кафедры псіхалогіі і прадметных методык дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Сомаў С.Э., дацэнт кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”; з кітайскага боку – Шы Лін, дырэктар Інстытута Канфуцыя ўстановы адукацыі “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”; Чжао Сін, выкладчык Першага Пекінскага ўніверсітэта замежных моў, кандыдат педагагічных навук; Сунь Бавэнь, саіскальнік кафедры тэарэтычнага і прыкладнога мовазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”.

Выступоўцы пазнаёмілі прысутных з вопытам супрацоўніцтва Нацыянальнага інстытута адукацыі і ўстаноў навукі і адукацыі Кітая; моўнымі інвестыцыямі Кітая ў Беларусь; звярнулі ўвагу на дыялог беларускай і кітайскай культур у вучэбных дапаможніках новага пакалення па беларускай мове; сацыяльныя функцыі Інстытута Канфуцыя ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце; асаблівасці развіцця беларускай мовы як замежнай у Кітаі.
У рамках праходжання сессій удзельнікі канферэнцыі змаглі абмеркаваць надзённыя актуальныя пытанні мовы, літаратуры, культуры ў адукацыйнай прасторы.

Бако Алена Андрэеўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактны тэлефон 40-03-06, e-mail: human [at] mogileviro.by, skype: Отдел социально-гуманитарных дисциплин.

Глядзець ФОТАГАЛЕРЭЯ