Вочна-завочная школа для 8-класнікаў

З 1 красавіка да 10 лістапада 2013 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” працуе вочна-завочная школа для 8-класнікаў – пераможцаў раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Мэта вочна-завочнай школы – заахвочванне вучняў да алімпіяднага руху, фарміраванне глыбокіх ведаў па беларускай мове і літаратуры. План работы ВЗШ на 2013 год, спіс вучняў-удзельнікаў вочна-завочнай школы па беларускай мове і літаратуры, адказы на заданні І (завочнага) этапу размешчаны на сайце.

Вараб’ёва А. А., кіраўнік школы – метадыст вышэйшай катэгорыі, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА” e-mail: welena-30 [at] mail.ru, тэл. 8(0222)26-55-38