Завершаны ІІ этап навучання ў вочна-завочнай школе

Завершаны ІІ этап навучання ў вочна-завочнай школе па беларускай мове і літаратуры. Адказы, даведкі і каментарыі для правядзення самаправеркі выкананых заданняў удзельнікі вочна-завочнай школы могуць знайсці тут.
Заданні ІІІ этапу вочна-завочнай школы будуць прапанаваны ў адпаведнасці з планам работы ВЗШ на 2014 год.

Кіраўнік вочна-завочнай школы - Алёна Анатольеўна Вараб’ёва, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", кантактная інфармацыя: тэл. (0222) 400-306, e-mail: welena-30 [at] mail.ru, skype: Аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (філолагі)