Абласны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

10 снежня 2012 года ва ўстанове адукацыі “МДАІРА адбыўся абласны семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Выкарыстанне электронных сродкаў навучання пры выкладанні беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай рабоце”.

Удзельнікі семінара – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці, начальнік цэнтра інфармацыйна-метадычнай падрымкі кадраў УА “МДАІРА”, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА” (41 чалавек).

Мэта семінара – садзейнічанне фарміраванню інфармацыйнай культуры педагогаў, агульнапедагагічнаму характару ведаў і ўменняў, якія забяспечваюць прафесійнае выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў навучальным працэсе, высокі ўзровень міжкультурных і агульначалавечых зносін.

Пад час адкрыцця семінара яго кіраўнік Вараб’ёва Алена Анатольеўна, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА ”МДАІРА”, адзначыла, што актуальнасць тэмы семінара выклікана маштабнай інфарматызацыяй і камп’ютарызацыяй, якія ахапілі ўсе сферы грамадскага жыцця і з’яўляюцца адным з прыярытэтных накірункаў у развіцці сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Інфарматызацыя ў адукацыі разглядаецца як працэс яе ўдасканалення на аснове ўкаранення электронных сродкаў навучання. У сувязі з гэтым узнікае патрэба ў пошуку форм, метадаў і сродкаў выкарыстання ІКТ у практыцы прадметнага навучання, у прыватнасці навучання беларускай мове і літаратуры. Менавіта ад настаўніка, узроўню яго псіхолага-педагагічнай і прадметна-метадычнай падрыхтоўкі, валодання камп’ютарам наўпрост залежаць якасць і выніковасць выкарыстання ЭСН у навучанні беларускай мове і літаратуры.

Януковіч Святлана Пятроўна, начальнік цэнтра інфармацыйна-метадычнай падтрымкі кадраў, раскрыла некаторыя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ, паказала класіфікацыю ЭСН па іх метадычным прызначэнні, указала на гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ЭСН. Былі раскрыты асаблівасці правядзення экзамену на атрыманне сертыфіката, што пацвярджае ўменне карыстацца камп’ютарнай тэхнікай.

У ходзе далейшай работы семінара адбыўся абмен вопытам настаўнікаў, якія маюць працяглы і станоўчы вопыт выкарыстання ЭСН у прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, былі раскрыты наступныя пытанні: спецыфіка падрыхтоўкі, афармлення і выкарыстання лінгвістычнага матэрыялу на інтэрактыўнай дошцы на ўроках беларускай мовы (Ушакова Таццяна Аляксееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №41 г.Магілёва”), магчымасці выкарыстання інтэрактыўнай дошкі ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры і ў пазакласнай дзейнасці (Новікава Таццяна Уладзіміраўна, Максімава Іна Віктараўна, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія №3 г.Магілёва”), шляхі фарміравання інфармацыйных кампетэнцый вучняў пры вывучэнні беларускай мовы і літаратуры (Селіфонтава Людміла Валер’еўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №33 г.Магілёва”), выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў (Адзіянава Ірына Алегаўна., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №21 г.Магілёва”), віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры (Трафімава Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Магілёва”), выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў на ўроках і ў пазакласнай рабоце па беларускай мове і літаратуры (Лісава Таццяна Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №27 г.Бабруйска”).

Вараб’ёва А.А. зрабіла агляд электронных адукацыйных рэсурсаў, якія ёсць ва УА “МДАІРА”: ПМК “Беларуская мова” (НП ООО “ИНИС-СОФТ”, 1999); Беларуская мова. Сярэдняя школа. Частка 1 (ООО “Софт-перспектива”, 2007); Беларуская мова. Сінтаксіс і пунткуацыя (ООО “Софт-перспектива”, 2008); Беларуская літаратура. Сусвет роднага слова (ООО “Софт-перспектива”, 2008); ПМК “Подготовка к централизованному тестированию по биологии, русскому, белорусскому и английскому языкам” (Учреждение образования “Белорусский государственный педагогический университет им. М. Танка”, НП ООО “ИНИС-СОФТ”, 2005); “Гадуем беларусаў: частка 2, для сярэдняй школы” (зборнік метадычных і дапаможных матэрыялаў з сайта Nastaunik.info).

Правядзенне рэфлексіі выявіла важнасць і актуальнасць прапанаванага матэрыялу па тэме семінара. “Шмат цікавай і карыснай інфармацыі”, “семінар вельмі карысны, даведалася шмат новага для сябе”, “у сучасным жыцці вельмі карысны такія мерапрыемствы, т.я. камп’ютарызацыя ахапіла ўсе сферы жыцця і вымушае шукаць новыя формы і метады правядзення заняткаў” – такія каментарыі выказалі ўдзельнікі семінару. Выказана пажаданне праводзіць семінары ў форме абмену вопытам і па другіх метадычных праблемах, актуальных для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Вараб’ёва Алена Анатольеўна, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА ”МДАІРА”, контактный тел. (0222) 26-15-85