Вынікі міні-алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

04 лістапада 2013 года ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыіпрайшла міні-алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для ўдзельнікаў вочна-завочнай школы. У міні-алімпіядзе ўзялі ўдзел 40 дзевяцікласнікаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці. Удзельнікам было прапанавана на працягу 2 гадзін выканаць 10 заданняў (7 – па беларускай мове і 3 – па беларускай літаратуры). 22 вучні выканалі больш за 50% заданняў і сталі ўладальнікамі дыпломаў . Віншуем пераможцаў!

Кіраўнік вочна-завочнай школы – Алёна Анатольеўна Вараб’ёва, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “МДАІРА”, e-mail: welena-30 [at] mail.ru, тэл. (0222) 26-55-38