Фестываль педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”

20-21 чэрвеня 2019 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Беларускае педагагічнае таварыства” ў рамках рэспубліканскага семінара-нарады “Змест і арганізацыя метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі сістэмы дашкольнай адукацыі” былі падведзены вынікі рэспубліканскага этапу фестываля педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”.

Мэтай семінара-нарады сталі каардынацыя дзейнасці метадычных структур па арганізацыі метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для павышэння якасці дашкольнай адукацыі; выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

Для знаёмства з матэрыяламі метадычных распрацовак рэгіёнаў Республікі Беларусь была арганізавана выстава.
Метадычныя распрацоўкі з дзецьмі, бацькамі і педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці прадставілі: Краўчанка Р. І., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 2 “Сонейка” г. Касцюковічы”; Зубарэвіч С. А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 2 г. Шклова”; Шычко А. П., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 10 “Расінка” г. Асіповічы”; Калістратава А. С., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 2 “Сонейка” г. Касцюковічы”; Папялыш А. У., музычны кіраўнік ДУА “Яслі-сад № 2 г.п. Хоцімска”; Такменінава В. І., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА “Яслі-сад № 13 г. Магілёва”.

Усе ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала” былі ўзнагароджаны сертыфікатамі. Па выніках працы фестывалю будзе падрыхтаваны электронны зборнік матэрыялаў.
На другі дзень у рамках семінара-нарады прайшоў абмен вопытам спецыялістамі органаў упраўлення адукацыяй аблвыканкамаў, метадыстамі інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць дашкольную адукацыю, кіраўнікоў ўстаноў дашкольнай адукацыі.

З вопытам работы аб змесце і арганізацыі метадычнай работы з кіраўнікамі і спецыялістамі дашкольнай адукацыі Магілёўскую вобласць прадставіла Грыбанава Ж.М., начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “МДАІРА”.

Баравая Таццяна Яўгеньеўна, метадыст аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, кантактная інфармацыя: тел.: (0222) 74-08-59, e-mail:dosh [at] mogileviro.by, doshkipk [at] mail.ru, skype: Отдел начального и дошкольного образования

Смотреть ФОТОГАЛЕРЕЯ