Фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала»

З 16 красавіка па 18 красавіка 2019 г. ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў абласны этап Рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала». Мэтай фестывалю было выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларусскай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

Больш за 110 педагогаў узялі ўдзел у фестывалі. Сярод іх былі кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі. Свае метадычныя ідэі прадставілі 44 педагогі.

Удзельнікі фестывалю прадставілі разработкі тэматычных тыдняў, метадычныя разработкі, накіраваныя на працу з дзецьмі ў розных відах дзіцячай дзейнасці; педагагічнымі кадрамі; бацькамі і соцыумам, сумесныя мерапрыемствы з дзецьмі, акрамя фальклорных святаў.
Усе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны сертыфікатамі.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", кантактная інфармацыя: тел.: (0222) 74-08-59, e-mail:dosh [at] mogileviro.by, doshkipk [at] mail.ru, skype: Отдел начального и дошкольного образования

Смотреть ФОТОГАЛЕРЕЯ