Фестываль педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала»

У адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2019 г. установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» з 16 красавіка 2019 г. па 18 красавіка 2019 г. праводзіць абласны этап Рэспубліканскага фестываля педагагічных ідэй «Каб мова родная гучала».

Мэта Фестывалю – выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі з рускай мовай навучання.

Удзельнікамі Фестывалю з’яўляюцца кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, метадысты вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі, незалежна ад стажу работы, кваліфікацыйнай катэгорыі і ўзросту.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Фестывалі, падзяліцца сваімі метадычнымі ідэямі.
Усе ўдзельнікі Фестывалю ўзнагароджваюцца сертыфікатамі.

Грыбанава Жанна Міхайлаўна, начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", кантактная інфармацыя: тел.: (0222) 74-08-59, e-mail: dosh [at] mogileviro.by, doshkipk [at] mail.ru, skype: Отдел начального и дошкольного образования