УВАГА! Навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Сістэма работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ва ўмовах установы агульнай сярэдняй аду

4 кастрычіка 2017 года – на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 3 г.Магілёва” будуць праводзіцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на платнай аснове.

Форма правядзення: вочная (дзённая).

Пачатак заняткаў: 10.30.

Мэта навучальных курсаў (тэматычнага семінара): павышэнне кампетэнтнасці слухачоў па пытаннях аптымізацыі дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па арганізацыі работы з творча адоранымі і высокаматываванымі вучнямі.

Удзельнікі семінара змогуць:
• паглыбіць веды аб адоранасці, характэрных асаблівасцях адораных дзяцей;
• пашырыць паняцце аб стратэгіях і формах арганізацыі навучання інтэлектуальна адораных навучэнцаў;
• пазнаёміцца з эфектыўным педагагічным вопытам па тэме семінара;
• выпрацаваць асноўныя накірункі па арганізацыі вучнёўскай даследчай працы.

Змест вучэбнай праграмы семінара прадуглежвае разгляд наступных пытанняў:

1 Сістэма работы з творча адоранымі вучнямі (з вопыту работы)
2 Выкарыстанне вучэбнага даследвання ў выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
3 Мова вучнёўскай даследчай працы: ад вызначэння тэмы да афармлення вынікаў (практычныя заняткі)

Семінар будзе праводзіць настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Гімназія № 3 г. Магілёва” Максімава І.В., чые вучні штогод з’яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” і конкурсу (канферэнцыі) даследчых работ.

Акрамя таго, вы зможаце ўбачыць на свае вочы, як вучні Іны Віктараўны абараняюць свае даследчыя працы (рэспубліканскі ўзровень).

Па выніках навучальных курсаў педагогі атрымаюць даведкі аб навучанні ўстаноўленага ўзору.

Кошт навучання
18 руб. 25 кап.

Аплата ажыццяўляецца ў дзень правядзення навучальных курсаў у касе УА “МДАІРА” Тэл. бухгалтэрыі – 8 (0222)74 05 31.

Пры сабе неабходна мець:
пашпарт;
ксеракопію пашпарта (старонкі 30 - 31, 32 - 33 і прапіска на адным аркушы А4 з двух бакоў);
запоўненыя дагаворы на аказанне адукацыйных паслуг (Дадатак 2) – для юрыдычных асоб запаўняецца ў 3-х экз.; для фізічных асоб – у 2-х экз.
(Увазе адказных асоб за запаўненне дагавора на аказанне адукацыйных паслуг! З мэтай выключэння памылак пры запаўненні дагавора на аказанне адукацыйных паслуг УА «МДАІРА» просіць не запаўняць: нумар дагавора; дату і месца складання дагавора; пункты 2 і 3 дагавора запаўняюцца ва УА «МДАІРА»).

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (0222) 74 06 83 (Маліноўская Святлана Сяргееўна) або +375 29 685 24 68 (Vel) да 02.10.2017 уключна

Колькасць месцаў абмежаваная.

Кіраўнік адукацыйнага мерапрыемства – Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”; раб.тэл. (0222) 74 06 83, e-mail: belaruskayamova [at] yandex.by, skype: Аддзел планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў.