Павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Сістэма работы з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»

Тэрмін навучання: з 18.09.2017 па 22.09.2017

Рэгістрацыя адбудзецца ў кабінеце № 14 (аддзел планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў, другі паверх).

Пачатак заняткаў: 18.09.2017 а 10 гадзіне.

Актуальнасць правядзення дадзенага павышэння кваліфікацыі абумоўлена неабходнасцю стварэння ўмоў, якія забяспечваюць развіццё адораных дзяцей і рэалізацыю іх патэнцыяльных магчымасцей, бо гэта з'яўляецца адной з прыярэтэтных задач сучаснага грамадства. У сувязі з гэтым неабходна сур'ёзная работа сярод настаўнікаў з мэтай фарміравання ў іх сучасных уяўленняў аб шляхах развіцця адоранасці.

Мэта павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры – удасканаленне прафесійна асобаснай падрыхтоўкі настаўнікаў, паглыбленне і пашырэнне іх навукова-тэарэтычных, метадычных ведаў, развіццё творчага патэнцыялу пры арганізацыі работы з адоранымі і высокаматываванымі школьнікамі пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Форма выніковай атэстацыі: залік.

Дадатак да інфармацыі

Кіраўнік ПК – Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела планавання і каардынацыі павышэння кваліфікацыі кадраў УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”; раб.тэл. (0222) 74 06 83, e-mail: human [at] mogileviro.by, skype: Отдел планирования и координации повышения кадров.