УВАГА! Навучальныя курсы (тэматычны семінар) для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Сістэма работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ва ўмовах установы агульнай сярэдняй аду

30 мая 2017 года – ва ўстанове адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” будуць праводзіцца навучальныя курсы (тэматычны семінар) для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на платнай аснове.
Форма правядзення: вочная (дзённая).
Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца 30.05.2017 г. у каб. 26 (аддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін) з 8.00 да 10.15.
Пачатак заняткаў: 10.30.
Мэта навучальных курсаў (тэматычнага семінара): павышэнне кампетэнтнасці слухачоў па пытаннях аптымізацыі дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па арганізацыі работы з творча адоранымі і высокаматываванымі вучнямі.
Удзельнікі семінара змогуць:

  • паглыбіць веды аб адоранасці, характэрных асаблівасцях адораных дзяцей;
  • пашырыць паняцце аб стратэгіях і формах арганізацыі навучання інтэлектуальна адораных навучэнцаў;
  • пазнаёміцца з эфектыўным педагагічным вопытам па тэме семінара;
  • выпрацаваць асноўныя накірункі па арганізацыі вучнёўскай даследчай працы.

Па выніках навучальных курсаў педагогі атрымаюць даведкі аб навучанні ўстаноўленага ўзору.
Кошт навучання – 18 руб. 20 кап.
Аплата ажыццяўляецца ў дзень правядзення навучальных курсаў у касе УА “МДАІРА”.
Тэл. бухгалтэрыі – 8 (0222)74 05 31.
Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна зарэгістравацца па тэлефоне 8 (0222) 400-306 (Маліноўская Святлана Сяргееўна) або +375 29 685 24 68 (Vel) да 29.05.2017 уключна.
Колькасць месцаў абмежаваная.

Пры сабе мець:
пашпарт;
ксеракопію пашпарта (старонкі 30 - 31, 32 - 33 і прапіска на адным аркушы А4 з двух бакоў);
запоўненыя дагаворы на аказанне адукацыйных паслуг – для юрыдычных асоб запаўняецца ў 3-х экз.; для фізічных асоб – у 2-х экз.
(Увазе адказных асоб за запаўненне дагавора на аказанне адукацыйных паслуг! З мэтай выключэння памылак пры запаўненні дагавора на аказанне адукацыйных паслуг УА «МДАІРА» просіць не запаўняць: нумар дагавора; дату і месца складання дагавора; пункты 2 і 3 дагавора запаўняюцца ва УА «МДАІРА»).

Камандзіровачныя выдаткі за кошт арганізацыі, якая камандзіруе.

Кіраўнік адукацыйнага мерапрыемстваСвятлана Сяргееўна Маліноўская, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", кантактная інфармацыя: тэл. (0222) 40 03 06, e-mail: belaruskayamova [at] yandex.byАддзел сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.