Планаванне ў рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры

28 студзеня 2012 года на базе ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” адбыліся заняткі ў школе маладога настаўніка беларускай мовы і літаратуры па тэме "Планаванне ў рабоце настаўніка беларускай мовы і літаратуры".
Удзельнікі семінара – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўскай вобласці, якія працуюць першы год.
Семінар праводзіўся з мэтай аказання метадычнай дапамогі маладым настаўнікам у праектаванні ўрока як адукацыйнай сістэмы.
У ходзе семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Сучасны ўрок: традыцыі і навацыі.
Навуменка В.У., старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі УА “МДАІРА”, расказала пра тыпалогію сучасных урокаў, асаблівасці мадэлявання ўрокаў розных тыпаў. Былі раскрыты формы і метады работы з вучнямі на розных этапах урока.
2. Паслядоўнасць дзеянняў настаўніка пры праектаванні ўрока.
Вараб’ёва А.А., метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА "МДАІРА", паведаміла пра розныя формы праектавання ўрока, расказала пра паслядоўнасць дзеянняў настаўніка пры праектаванні ўрока. Удзельнікам семінара быў прапанаваны алгарытм праектавання ўрока як адукацыйнай сіістэмы. Асаблівая ўвага была нададзена такой форме планавання ўрока, як тэхналагічная карта.
3. Матывацыя вучэбнай дзейнасці школьнікаў.
Аўраменка В.В., загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі УА "МДАІРА", кандыдат псіхалагічных навук, дапамагла сфарміраваць уяўленне пра матывацыйную сферу педагога і вучняў, раскрыла псіхалагічныя аспекты матывацыі ў структуры вучэбнай і педагагічнай дзейнасці, а таксама дынаміку прафесійнай і вучэбнай матывацыі. Шмат увагі было нададзена розным прыёмам павышэння матывацыі як фактара паспяховай сумеснай дзейнасці педагога і вучняў.
4. Правядзенне рэфлексіі выявіла важнасць і актуальнасць
прапанаванага матэрыялу па тэме семінара.
Прынятыя рэкамендацыі:
- у практыцы выкладання прадмета выкарыстоўваць разнастайныя
формы, метады, прыёмы дзейнасці вучняў;
- ажыццяўляць планаванне з улікам патрабаванняў да ўрока
сучаснай дыдактыкі;
- удасканальваць уменні распрацоўваць дыдактычныя матэрыялы,
эфектыўна выкарыстоўваць іх у вучэбным працэсе.

Вараб’ёва Алена Анатольеўна, кіраўнік семінара, метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА ”МДАІРА”, тэл. (0222) 26-15-85