Отдел педагогических инноваций

15 лістапада 2019 г. Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці сумесна і на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей - МГОИРО) праводзіць трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў X-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей - алімпіяда).

У трэцім этапе алімпіяды ў адпаведнасці з заяўкамі прымуць удзел больш за 80 навучэнцаў - пераможцаў другога (раённага, гарадскога) этапаў.

Алімпіяда праводзіцца ў форме тэсціравання, працягласць работы над якім складае 60 хвілін. Калі ўдзельнікі па выніках тэставага задання набралі роўную колькасць балаў, для вызначэння пераможцы прадугледжваецца творчае заданне, якое ацэньваецца членамі журы.