Отдел социально-гуманитарных дисциплин

13 лістапада 2019 года ў установе адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» прайшоў семінар-практыкум для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па тэме «Падрыхтоўка вучняў да алімпіяды па рускай мове і літаратуры».

Тэма семінара-практыкума выбрана не выпадкова. Актуальнасць правядзення дадзенага мерапрыемства абумоўлена неабходнасцю стварэння ўмоў, якія забяспечваюць развіццё адораных навучэнцаў і рэалізацыю іх патэнцыйных магчымасцяў.

Мэта семінара-практыкума - удасканаленне прафесійна-асобаснай падрыхтоўкі педагогаў, паглыбленне іх навукова-тэарэтычных і метадычных ведаў, развіццё творчага патэнцыялу пры арганізацыі работы са здольнымі і адоранымі навучэнцамі, падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў алімпіядным руху.

У працы семінара прынялі ўдзел 28 настаўнікаў рускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёўскай вобласці.