Аказваемыя паслугі

Інстытут з’яўляецца дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі дарослых і выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

Мэтай дзейнасці Інстытута з'яўляецца забеспячэнне павышэння ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці.

Інстытут мае права рэалізоўваць наступныя віды адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых:
• адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
• адукацыйная праграма навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў, канферэнцый, аглядаў-конкурсаў, выстаў і іншых відаў навучальных курсаў) ;
• адукацыйная праграма стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў .
Інстытут ажыццяўляе павышэнне кваліфікацыі кадраў на ўзроўнях вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па профілях (напрамках) адукацыі, што вызначаюцца Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”, на падставе атрыманага ва ўстаноўленым парадку спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на адукацыйную дзейнасць, стажыроўку.

Інстытут можа ажыццяўляць:
1. Павышэнне кваліфікацыі кадраў з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілях (напрамках) адукацыі :
• профіль адукацыі «Педагогіка», напрамак адукацыі «Педагогіка дзяцінства», «Педагогіка падлеткавага і юнацкага ўзросту», «Педагогіка агульнаўзроставая»;
• профіль адукацыі «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», напрамак адукацыі «Камунікацыі»;
• профіль адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі», напрамак адукацыі «Харчовая прамысловасць».
Лімітавая колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі - 270 чалавек.
2.Павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай адукацыяй па профілі адукацыі, кірунку адукацыі :
• профіль адукацыі «Педагогіка. Прафесійная адукацыя», напрамак адукацыі «Упраўленне ў сферы адукацыі».
Лімітавая колькасць навучэнцаў у вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі - 75 чалавек.