Аб інстытуце

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» (далей - МДАІРА, інстытут) з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дарослых, якая рэалізуе адукацыйную праграму павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, праграму стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, выконвае інфармацыйна-аналітычную, навукова-метадычную, арганізацыйна-метадычную і іншыя функцыі па забеспячэнні развіцця сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці ў сферы дадатковай адукацыі дарослых.

Сёння гэта сучаснае шматфункцыянальная ўстанова, якая спалучае функцыі павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў і развіцця абласной сістэмы адукацыі ў цэлым. У структуры ўстановы: 2 кафедры, 6 цэнтраў, 1 упраўленне, 12 аддзелаў, 1 сектар, бібліятэка, бухгалтэрыя.

Супрацоўнікі інстытута - гэта высокакваліфікаваныя спецыялісты, сярод якіх: кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь, аўтары і рэцэнзенты вучэбных праграм і вучэбна-метадычных комплексаў для сістэмы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыі дарослых, члены дзяржаўных экзаменацыйных камісій вышэйшых навучальных устаноў, члены прадметных секцый навукова-метадычнай рады Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, рэцэнзенты і апаненты дысертацыйных даследаванняў, манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

МДАІРА як установа, якая функцыянуе ў сферы бесперапыннай педагагічнай адукацыі, актыўна ўзаемадзейнічае з ўстановамі дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі.

З поўным правам можна казаць, што інстытут выконвае сёння ролю навукова-метадычнага цэнтра па развіцці адукацыі ў Магілёўскай вобласці. Але інстытут развіваецца і сам, імкнучыся быць годным канкурэнтам на рынку прафесійных паслуг дадатковай адукацыі дарослых. У адукацыйным працэсе актыўна выкарыстоўваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, магчымасці сеткавай інфраструктуры ўзаемадзеяння з педагогамі вобласці за кошт дадання сістэмы відэаканферэнцый «Open Meetings», завочная (дыстанцыйная) форма навучання, працуе бесправадное інтэрнэт-злучэнне Wi-Fi. Інфармацыя аб дзейнасці інстытута прадстаўлена ў сетцы Інтэрнэт праз сэрвіс YouTube, створаны відэаканал УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», на якім размяшчаюцца падрыхтаваныя відэаматэрыялы.

Інстытутам ажыццяўляецца мэтанакіраваная праца па арганізацыі і забеспячэнні бесперапыннай прафесійнай адукацыі, накіраванай на павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў і ўменняў, удасканаленне дзелавых і грамадска-значных якасцяў кіруючых работнікаў і спецыялістаў развіццё прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў; аказанне метадычнай падтрымкі спецыялістам сістэмы адукацыі ў вырашэнні задач, звязаных з павышэннем якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.